Мінску 955: дзе пройдуць галоўныя падзеі Дня горада?

6 сентября 2022

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі на праспекце Пераможцаў, Дзень танкіста ў парку Перамогі, а яшчэ Gastrofest з беларускім каларытам у Верхнім горадзе. Так маштабна і шматгранна Мінск сустрэне 955-годдзе. Разгорнуцца дзясяткі раённых і агульнагарадскіх  open air. Канцэрты і квесты, выставы, інтэрактывы. Асноўныя лакацыі да Дня горада, вядома, у цэнтры сталіцы. Так, у парку Перамогі пройдзе фестываль "Мінск моладзевы". Гэта 8-гадзінны музычны і спартыўны нон-стоп, фаер-шоу і кібер-турнір. Відовішчна будзе таксама ля Палаца спорту.

Святкаванне Дня горада завершыцца ў 23:00. За маляўнічым салютам можна будзе назіраць з набярэжнай ракі Свіслач ля Палаца спорту.