Новы комплекс на "Нафтане"

22 января 2021

Комплекс запаволенага каксавання ў ААТ "Нафтан" плануюць запусціць да канца года. Ён уключае 19 установак, 12 з іх пабудаваныя, а па некаторых ужо падпісаны акты ўвядзення ў эксплуатацыю. Пра гэта сёння паведаміў гендырэктар прадпрыемства прэм'ер-міністру Раману Галоўчанку. Зараз на будаўніцтве працуюць парадку 800 чалавек. У інвестыцыйны праект аднаго з флагманаў айчыннай нафтаперапрацоўкі ўжо ўкладзена больш за мільярд долараў. Сёлета на комплексе плануецца атрымаць асноўную прадукцыю - светлыя нафтапрадукты.

Гендырэктар дадаў, што пасля запуску комплексу запаволенага каксавання на "Нафтане" ў найбліжэйшыя гады ўпор будзе зроблены на развіццё завода "Палімір".