У сталіцы пачалі падключаць ацяпленне ў жылых дамах

9 октября 2017

Пра неабходнасць загартоўкі нагадвае і надвор’е. Дажджліва і ветрана будзе ў Мінскай вобласці на гэтым тыдні. Такія метэаўмовы вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Заўтра дзённая тэмпература паветра не перавысіць +9 градусаў, парывы ветру могуць дасягаць 20 метраў за секунду. У сераду да 10 з плюсам. Раніцай магчымы туманы.

Тым часам у сталіцы пачалі падключаць ацяпленне ў жылых дамах, а таксама інтэрнатах, гасцініцах, басейнах і тэатрах. Падачу цяпла плануецца завершыць за 5 дзён. Пасля батарэі ўключаць ва ўсіх адміністрацыйных будынках. Даведацца пра дакладную дату можна анлайн на сэрвісе "Мой горад".