Мінскі трактарны завод заваяваў першае месца сярод жанчын на трактарным біятлоне

19 марта 2019

Не толькі прамысловыя дасягненні, але і спартыўныя перамогі. Мінскі трактарны завод  заваяваў  першае месца сярод жанчын на трактарным біятлоне. Вікторыю ў незвычайных спаборніцтвах, якія прайшлі ў расійскім рэгіёне Удмуртыя, прынесла вадзіцель-выпрабавальнік  Алена Арлова. Усяго  спаборнічалі 16 трактароў "Беларус". Улічвалася майстэрства ў кіраванні тэхнікай, трапнасць у стральбе, язда змейкай. Трактарны біятлон наведалі больш за 5 тысяч гасцей.