Мінскі планетарый прапаноўвае юным астраномам далучыцца да інтэрнэт-спаборніцтва

21 июня 2017

У пошуках беларускіх астэроідаў… Мінскі планетарый прапаноўвае юным астраномам далучыцца да інтэрнэт-спаборніцтва. Каб стаць удзельнікам, не трэба мець прафесійны тэлескоп ці быць навукоўцам. Дастаткова даследваць электронную базу даных Цэнтра малых планет. Сярод ужо адкрытых нябесных целаў трэба знайсці астэроіды з нацыянальным каларытам. Гэта могуць быць прозвішчы нашых пісьменнікаў ці мастакоў, назвы беларускіх гарадоў ці гістарычных падзей. Таксама неабходна пазначыць іх парадкавы нумар і год адкрыцця.

Назіранні прымаюць на электронны адрас сталічнага планетарыя да дваццаць дзявятага чэрвеня. Лепшыя даследчыкі атрымаюць сертыфікаты і змогуць наведаць любы касмічны сеанс, а таксама свята Міжнароднага дня астэроіда - трыццатага чэрвеня.