Мінскі гарадскі суд вынес вердыкт па гучным крымінальным працэсе

14 октября 2019

Абвінаваўчы прыгавор для 37-мі чалавек. Мінскі гарадскі суд  сёння вынес вердыкт па гучным крымінальным працэсе.

Усе ўдзельнікі падазраваліся ў распаўсюджванні наркотыкаў на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і ў буйным памеры. Большасць фігурантаў учынялі  злачынствы  ў складзе арганізаваных групп,  якія насілі назвы - "Белы і пухнаты" і "Канцэрн Калашнікаў". Дзейнічалі зламыснікі праз інтэрнэт – выкарыстоўвалі  розныя спосабы шыфравання і канспірацыі. Падчас расследаванняў канфіскавана   звыш сямі кілаграмаў наркатычных і псіхатропных рэчываў. У выніку абвінавачваныя атрымалі розныя тэрміны, а самыя актыўныя ўдзельнікі злачынных фарміраванняў - ад 10 да 15  гадоў пазбаўлення волі. Дваіх удзельнікаў працэсу  вызвалілі з-пад варты. 

Працэс праходзіў у сталічным следчым ізалятары №1, паколькі толькі інфраструктура следчага ізалятара  дазволіла змясціць вялізную колькасць удзельнікаў крымінальнага працэсу, адвакатаў і сведак. Законнасць і абгрунтаванасць прыгавору  будзе правераная пасля вывучэння ў поўным аб'ёме. Цалкам магчыма, што рашэнне суда можа быць аспрэчана бокам абароны.  На падачу апеляцыі, згодна з  законам, застаецца 10  дзён.