Мінская вобласць актыўна развівае экалагічны турызм

29 марта 2017

Сярод папулярных напрамкаў – рыбалка, фотапаляванне і назіранне за птушкамі. Для падарожнікаў у нацыянальных парках і запаведніках абсталяваны назіральныя пляцоўкі. Падрыхтаваны і экалагічныя сцежкі, дзе можна пазнаёміцца з прыродным багаццем. Сёлета ў Валожынскім раёне з'явіцца экамаршрут для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Сяргей Шастакоў, начальнік аддзела Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі: "У нас з кожным годам становіцца ўсё больш уладкаваных экалагічных сцежак, мы будуем вялікую колькасць вальераў, якія дазваляюць назіраць за дзікімі жывёлінамі. І іншыя віды забаў. Інфраструктура развіваецца. Беларускі каларыт, беларускія лазні, катанне на конях, г.з. увесь спектр паслуг".

У замежных турыстаў запатрабаваны паляўнічыя туры. Штогод з гэтай мэтай да нас едуць госці з Расіі, Італіі, Францыі, Германіі і іншых краін.