Минск пад уладай ветранай стыхіі: паваленыя дрэвы, сарваныя дахі і перакуленыя канструкцыі

14 января 2022

Паваленыя дрэвы, святлафоры і слупы, сарваныя дахі, білборды, перавернутыя  прыпынкі грамадскага транспарту і буйныя канструкцыі.  У сталіцы і вобласці ліквідуюць наступствы ураганнага ветру. Штармавыя парывы месцамі дасягалі 25 метраў за секунду. З-за такой моцнай стыхіі на сёння сіноптыкі аб'явілі найвышэйшы, чырвоны, узровень небяспекі. Паведамленні пра паваленыя на дарогу дрэвы (а толькі ў Мінску звыш 900 вЫпадкаў)  аператыўна  фіксавала служба 115. Найбольшая колькасць здарэнняў - у Фрунзенскім і Заводскім раёнах. Аварыйныя службы ліквідуюць пашкоджанні і на электрасетках. А ратавальнікі ачышчаюць дарогі ад паваленых дрэў, якія паралізавалі рух аўто. Супрацоўнікі МНС падчас стыхіі рэкамендуюць без неабходнасці наогул не выходзіць на вуліцу, прыбраць рэчы з незашклёных балконаў, пазбягаць старых і слаба ўмацаваных канструкцый. А дарожная міліцыя раіць не паркаваць машыны пад дрэвамі і быць уважлівымі і асцярожнымі падчас руху.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, стыхія будзе бушаваць у сталіцы і вобласці да канца дня. Выхадныя будуць больш спакойнымі. Пры гэтым ападкі са снегу будуць пераходзіць у дождж. На дарогах магчыма галалёдзіца. 

У пачатку працоўнага тыдня надвор'е зноў набудзе зімовы характар. Слупкі тэрмометраў днём апусцяцца ніжэй за нуль. Пры гэтым паветраная стыхія адступаць пакуль не збіраецца.