Мінск у тройцы самых папулярных кірункаў на 23 лютага

11 февраля 2020
Беларуская сталіца зноў у турыстычных рэйтынгах! Гэтым разам Мінск трапіў у тройку самых папулярных у расіян гарадоў для святкавання  Дня абаронцаў Айчыны. Нашы суседзі сёлета адправяцца на тры выхадныя дня і зноў гатовыя правесці ўік-энд у Мінску! Аб гэтым паведамляе агенцтва "ТурСтат". Яно ацаніла ўнікальнасць святочных падзей на прасторы СНД. Акрамя беларускай сталіцы, самыя цікавыя падзеі прапануюць таксама Масква, Санкт-Пецярбург, Севастопаль, Керч, Мурманск, Валгаград, Смаленск і Тула.