Андрэй Праневіч у праекце "Нашы. Магчымасці бязмежныя"

4 ноября 2016

Лёсавызначальны лік 13-ць... 13 снежня ён атрымаў траўму, жыў у 13-ым доме і вучыўся ў 13-ай школе. А 13 верасня гэтага года выйграў першы беларускі залаты медаль Паралімпіяды ў фехтаванні на калясках. Андрэй Праневіч у дзяцінстве зламаў пазваночнік, але не сілу волі. Каму абавязаны чэмпіён сваім поспехам, і чаму паўтарыць гэты вынік значна складаней? Андрэй Праневіч у праекце "Нашы. Магчымасці бязмежныя" - глядзіце сёння адразу пасля "Панарамы".