Улады Украіны праігнаравалі гадавіну вызвалення ад фашызму

31 октября 2020

На днях ва Украіне "адзначылі" 76-ю гадавіну вызвалення рэспублікі ад нацыстаў. Праўда, адзначылі - гэта гучна сказана. У прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага не знайшлося часу, каб хаця б ускласці кветкі да Магілы Невядомага Салдата. Няўжо ў гісторыі Украіны афіцыйна больш няма Дня вызвалення краіны ад фашысцкіх захопнікаў?

Затое ў Кіеве кожны год 14 кастрычніка спраўна праходзяць маршы нацыяналістаў у гонар Дня абаронцы Украіны. Атрыбуты шэсця - сцягі нацыяналістычных арганізацый, лозунгі Украінскай паўстанцкай арміі. Асаблівая пашана форме калабарацыяністаў 40-х гадоў - тых, хто супрацоўнічаў з нацысцкімі акупантамі. Памяць жа пра тых, хто падарыў свету вызваленне ад карычневай чумы ў 1945 годзе, здрадліва сціраецца.