Мінск працягвае рыхтавацца да парада на Дзень Незалежнасці

12 июня 2014
Учора ўвечар ваенныя прайшлі па праспекце Машэрава. Вялікі прагон адкрыла рота ганаровай варты. Салдаты выразна і суладна выконвалі ўсе дзеянні, да рэпетыцыі далучыўся і аркестр. Сёлета музычнае суправаджэнне цалкам змянілася. Падрыхтоўка прыносіць свае нязручнасці аўтамабілістам. Рух на ўчастку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў на час рэпетыцый перакрываюць. Наступная трэніроўка пройдзе заўтра.