Беларускія тэнісісткі палепшылі пазіцыі ў абноўленым рэйтынгу. Арына Сабаленка - трэцяя ў свеце

12 июля 2021

Арына Сабаленка ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі паднялася на трэці радок дзякуючы паспяховым выступленням на Уімблдоне. Першай у сусветным паказчыку па-ранейшаму  застаецца аўстралійка Эшлі Барці, другая - Наомі Асака з Японіі. Апроч Сабаленкі, свае пазіцыі палепшылі яшчэ дзве нашы тэнісісткі. Аляксандра Сасновіч, якая замыкала першую сотню, стала 86-й. Вольга Гаварцова дадала 8 радкоў і зараз 124-я ў свеце. Вікторыя Азаранка па-ранейшаму 14-я ў табелі. У мужчын  Ілья Івашка стаў 63-м, падняўшыся на 16 радкоў. Нагадаем, на мінулым Уімблдоне беларус дайшоў да 1/8 турніру.