Мінск рыхтуе разнастайную праграму на свой дзень нараджэння

9 сентября 2019

Рыцарскія баі, мотакаскадзёры, кавер-гурты і вулічныя тэатры  ў рамках праекта No Stage. Мінск рыхтуе разнастайную праграму на свой дзень нараджэння. У выхадныя  сталіца  з размахам адзначыць Дзень горада. Марафон стартуе ўжо ў пятніцу. На пляцоўцы  ля Палаца спорту пройдуць спаборніцтвы сярод пажарных-ратавальнікаў, а байкеры закрыюць мотасезон. У суботу  ў Верхнім горадзе  оўпен-эйр-праекты. "Мінск інтэрнацыянальны" пазнаёміць з традыцыямі многіх культур, а ўвечары ля Ратушы  адбудзецца  канцэрт артыстаў балета Музычнага тэатра. Традыцыйная цырымонія ўручэння ўзнагарод "Мінчанін года"  пройдзе на Кастрычніцкай плошчы.

На дзень нараджэння Мінска зменіцца праца грамадскага транспарту. Колькасць наземнага павялічыцца, а інтэрвал падземнага - зменшыцца. Цягнікі ў метро будуць курсіраваць кожныя 5 хвілін у дзённы час, а вечарам - кожныя 3 хвіліны.