Мінск ледзь не пайшоў пад ваду

13 июля 2013

Літаральна за паўтары гадзіны дождж перакрыў рух на галоўных магістралях сталіцы. Вуліцы нагадвалі сапраўдныя рэкі. А вадзіцелям прыйшлося адстаяць у заторах больш часу, чым у самыя напружаныя часы пік. Пры гэтым, сіноптыкі папярэджваюць, што гэта толькі пачатак. Чаго чакаць ад надвор'я і як сталіца перажывае патоп? Антаніна Станкевіч прадоўжыць тэму.



На вуліцы Валгаградскай, у самым нізкім месцы, затапіла адразу некалькі аўтамабіляў. Уладальнікі ўтопленых аўто вырашалі не чакаць камунальнікаў і пачалі самі чысціць вадасцёкі.


На праспекце Незалежнасці - транспартны калапс. Некаторыя ўчасткі супрацоўнікі ДАІ поўнасцю перакрылі для руху аўто. Людзям прыйшлося выбіраць - чакаць у аўтобусах надвор'я, ці спрабаваць дабірацца пехатой.


Паводле папярэдняй інфармацыі, больш за ўсё ад дажджу пакутуе менавіта сталіца. Сіноптыкі пакуль што разводзяць рукамі. Дажджліва і пахмурна будзе яшчэ некалькі дзён. Праўда, цёпла.


Супрацоўнікі ДАІ раяць адмовіцца ад паездак на уласных аўто. Па-першае, можна і не даехаць, а па-другое - часам прыходзіцца аператыўна перакрываць рух на некаторых вуліцах. Звычайна у сталіцы найбольш падтапляюцца каля 50 вуліц. Сярод іх добра вядомыя Няміга, праспект Незалежнасці каля парку Чалюскінцаў, Сурганава, Філімонава, Валгаградская і таксама плочша Бангалор.