Мінадукацыі заклікае не ператвараць навучальныя ўстановы ў пляцоўку для палітычных баталій

18 августа 2020
У цяперашняй сітуацыі Міністэрства адукацыі заклікае не ператвараць навучальныя ўстановы ў пляцоўку для палітычных баталій, а тым больш уцягваць дзяцей у гэтыя працэсы. Такая інфармацыя размешчана ў тэлеграм-канале ведамства. Як адзначылі ў Мінадукацыі,  апошнім часам у Telegram рэгулярна публікуюцца агрэсіўныя выпады ў адрас беларускіх настаўнікаў. У чатах размяшчаюцца іх асабістыя звесткі, а таксама заклікі рассылаць пагрозы. Цкаванне спрабуюць перанесці на месцы, арганізаваць і справакаваць тэрытарыяльна. Паводле слоў прадстаўнікоў ведамства, мэта відавочная - зрываць і блакіраваць падрыхтоўку да навучальнага працэсу.


Тэгі:

#Выборы 2020