Міністры правядуць сустрэчы з грамадзянамі ў лістападзе

2 ноября 2018

Сёння прыём правядзе кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Валерый Малашка. 9 лістапада - міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, а 14 лістапада сустрэнецца з беларусамі міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. 16 лістапада грамадзян выслухае міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, 21 лістапада - міністр фінансаў Максім Ермаловіч. Прыёмы ў Савеце міністраў пройдуць таксама 23, 28 і 30 лістапада. Яны праводзяцца з 10 раніцы і толькі па папярэднім запісе.