Мінімум солі і цукру і 10 новых страў. Школьнікі ацэньваюць навінкі меню

25 сентября 2019

Ці ўдалося карысныя стравы зрабіць яшчэ і смачнымі,  як самі школьнікі ацэньваюць гастранамічныя навінкі? Юлія Токар шукала адказы ў сталічнай гімназіі. 

Цукровы крэндзель, пляцёнка з макам, хачапуры па-беларуску з бульбай і сырам - далёка не ўсе стравы, якія кожную раніцу гатуюць на школьнай кухні. 

Шніцаль "Карпыч", як і "Апетытны" кракеты, і тэфтэлі па-італьянску  ў дзясятцы гастранамічных навінак. Сёлета школьнае меню папоўнілі збалансаванымі стравамі. Акцэнт зрабілі на карысныя калорыі і вітаміны, г.з. утрыманне бялку павялічылі, а вось тлушчу  знізілі. 

Сёння ў старшакласнікаў на выбар былі два комплексы: вызначыліся на бульбяным пюрэ, курыным шашлыку, салаце "Смачным" і гарбаце. Каларыйнасць адной порцыі 490 кілакалорый. Г.з. тут  16 грамаў тлушчаў, амаль 60 вугляводаў і 28 бялкоў. Вось яно, правільнае збалансаванае харчаванне.

Каб разбурыць міф аб тым, што шашлык не карысны, вяртаемся на кухню і ўдакладняем тэхналогію падрыхтоўкі. 

Пірог "Смак" - гэта амаль хатняя шарлотка з яблыкамі, значыць, і ў выпечцы ёсць вітаміны. 

Перагледзелі сёлета і асартымент буфета. Цукар  мінімізавалі. З прысмакаў - мюслі, жэле. Затое малочнай прадукцыі стала ў два разы больш. Паглядзіце: тварожныя сыркі, ёгурты, кактэйлі. Выбар садавіны таксама шырокі - яблыкі, грушы, нектарыны. Карыснасці тут дастаткова. 

І самае галоўнае, што пытанне паміж платнікамі і бюджэтнікамі больш не стаіць. Ва ўсіх дзяцей меню аднолькавае. 

Зараз галоўнае  - дзецям выпрацаваць карысныя звычкі, каб здаровага харчавання яны прытрымліваліся не толькі ў школе.