Міні-кiрмаш вакансій для студэнтаў і выпускнікоў ВНУ прайшоў у Мінску

21 сентября 2022
Даведацца аб умовах працы, атрымаць кансультацыю і нават прайсці папярэднюю гутарку. 15-ты міні-кірмаш вакансій для студэнтаў і выпускнікоў ВНУ прайшоў у Мінску. Восем арганізацый прынялі ўдзел на базе БДПУ імя Максіма Танка. Саіскальнікам прапанавалі больш за 300 вакансій. Для беларускіх студэнтаў гэта магчымасць атрымаць практычныя веды і навыкі.

Камітэт па працы і сацабароне Мінгарвыканкама арганізоўвае такія мерапрыемствы ўжо трэці год. Наступны міні-кірмаш плануюць правесці 4 кастрычніка на базе Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.