Касачы зацвілі ў Батанічным садзе

14 июня 2022
Колеравая палітра чэрвеня самая сакавітая. Маляўнічая калекцыя касачоў з'явілася на подыуме Цэнтральнага батанічнага саду Мінска. У кветак  больш за 300 адценняў, і яны лёгка набываюць новыя. Селекцыянеры пастаянна папаўняюць калекцыю вытанчаных экзэмпляраў. Расліна шматгадовая, добра зімуе. 

У свеце налічваецца больш за 35 тысяч сартоў касачоў. А ў калекцыі Цэнтральнага батанічнага саду, якую пачалі збіраць у 1957 годзе, зараз амаль дзве сотні сартоў.