MILEX-2019 завяршае працу

18 мая 2019

Амаль 200 мільёнаў долараў, дзясяткі кантрактаў і сотні партнёрскіх вырашэнняў. Міжнародная выстава ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі MILEX-2019  сёння падводзіць вынікі працы. На працягу некалькіх дзён збройнікі з усяго свету -  а гэта 170 прадпрыемстваў з 15 краін -  прадстаўлялі сваю прадукцыю на найбуйнейшым ваенным форуме ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Акрамя шматмільённых кантрактаў, форум даў нашаму абароннаму комплексу сур'ёзныя сувязі з замежнымі партнёрамі. Сёлета беларускія вытворцы прадставілі 300 узораў тэхнікі і ўзбраення, трэць з якіх навінкі. Гэта станцыі РЛС, бронеаўтамабілі, беспілотнікі і новыя ракеты.

Раман Галоўчанка, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі: "Падчас стварэння і распрацоўкі новых сістэм узбраення выкарысталі зараз папулярны ў свеце прынцып модульнасці пабудовы, калі не асобна распрацоўваюцца нейкія сістэмы ўзбраення, а потым камплексуюцца, а бярэцца прынцып узаемазаменнасці. Гэта значыць, мы распрацоўваем адну платформу для розных тыпаў узбраення, якую можна на іх усталёўваць".

Больш падрабязна аб беларускіх ноу-хау, выніках MILEX-2019, а таксама інтэрв'ю з кіраўніком айчыннага ваенна-прамысловага комплексу глядзіце ў выніковай праграме тыдня  "Галоўны эфір". У нядзелю ў 9 вечара.