МЗС Беларусі запрашае далучыцца да канферэнцыі па міжрэгіянальнай інтэграцыі

20 мая 2021
Сёння адбудзецца канферэнцыя па міжрэгіянальнай інтэграцыі. Сустрэчу арганізавалі Беларусь, Барбадас і Канферэнцыя ААН па гандлі і развіцці. Віртуальным удзельнікам можа стаць кожны - дастаткова зайсці на канал МЗС Беларусі ў YouTube, дзе будзе весціся прамая трансляцыя сустрэчы. Пачатак у 14:30. Асноўная тэма актуальная як ніколі: развіццё супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі свету дазволіць знізіць міждзяржаўную канфрантацыю, пазбегнуць з'яўлення новых падзяляльных ліній і ўжывання нелегітымных аднабаковых мер. Рэгіянальныя саюзы змогуць абменьвацца вопытам па вырашэнні актуальных эканамічных і сацыяльных праблем. Дыялог у гэтай сферы паслужыць выкананню Мэт устойлівага развіцця і павышэнню ўсеагульнага дабрабыту. Як паведамілі ў МЗС, на ініцыятыву ўжо адгукнуліся з усіх канцоў зямнога шара.