Міжнародны фестываль патрыятычнай і армейскай песні "Сінь" праходзіць у Наваполацку

6 августа 2023

Сёлета ўсенародна любімай песні "Сінь" спаўняецца роўна паўстагоддзя. Менавіта да гэтай падзеі прымеркаваны I Міжнародны фестываль патрыятычнай і армейскай песні "Сінь", які гэтымі днямі праходзіць у Наваполацку. Легендарная песня мае прамое дачыненне да гэтага горада. Неафіцыйны гімн дэсантнікаў усіх пакаленняў упершыню прагучаў менавіта са сцэны Дома афіцэраў ваеннага гарадка Баравуха-1.

На свята-фестываль прыехалі каля 60 аўтараў і выканаўцаў. Гэта творчыя калектывы з Беларусі, Расіі, Казахстана, Латвіі. Хедлайнер канцэртнай праграмы - вядомая сваімі патрыятычнымі песнямі казахская рок-група Motor-Roller. Яе саліст - заслужаны дзеяч Казахстана Ільяс Аўтаў упэўнены, што без духу патрыятызму ў грамадстве ў нас няма будучыні.