Міжнародная канферэнцыя па пытаннях вывучэння Антарктыкі прайшла пад Мінскам

19 сентября 2018

Абмяняцца міжнародным вопытам, распрацаваць новую праграму навуковых даследаванняў і адкарэктаваць нацыянальнае заканадаўства. Міжнародная канферэнцыя па пытаннях вывучэння Антарктыкі завяршылася пад Мінскам. І ўжо зараз можна рабіць папярэднія высновы. У першую чаргу гэта значнае паглыбленне ў міжнародных адносінах. Вялікую зацікаўленасць выявілі заходнія краіны, сярод іх Вялікабрытанія, Нарвегія, Новая Зеландыя, Германія і Турцыя. Традыцыйна магутнае прадстаўніцтва заявілі Расія і Украіна. Аднак, акрамя фундаментальнай навуковай базы, неабходна ўдасканаліць нацыянальную нарматыўную, каб разлічваць на атрыманне статусу кансультатыўнага боку ў Дагаворы аб Антарктыцы.

Яшчэ трэба будзе адкарэктаваць праграму навуковых даследаванняў у Антарктыцы. У першую чаргу гэта тычыцца геалогіі і геафізікі. Вельмі перспектыўным у свеце лічыцца даследаванне падледніковых водных сістэм і мікрабіялогія. Неабходна таксама ў найбліжэйшы час вызначыцца з тэрмінамі экспедыцыі, якая застанецца на зімоўку. Нагадаем, у мінулым сезоне быў пабудаваны другі аб'ект шматсекцыйнай Беларускай палярнай станцыі.