Міжнародная канферэнцыя адвакатаў праходзіць сёння ў Мінску

2 октября 2015

На форум прыехалі прадстаўнікі з краін СНД і Балтыі. У планах - абмеркаваць актуальныя пытанні адвакацкай дзейнасці. Адзначым, такая міжнародная канферэнцыя адвакатаў праходзіць упершыню. І сёлета пляцоўкай для абмеркаванняў стаў менавіта Мінск. І ўдзельнікі форуму вырашылі сустракацца штогод.

Прадстаўнікі калегій адвакатаў розных краін распавядуць аб прафесійных дасягненнях і падзеляцца вопытам.