Тры беларускі выступяць на прэстыжным тэнісным турніры ва Ухане

10 сентября 2019

На прэстыжным тэнісным турніры катэгорыі "Прэм'ер" у кітайскім Ухане выступяць адразу тры беларускі. Да Арыны Сабаленкі і Вікторыі Азаранкі дадалася Аляксандра Сасновіч. Трэцяя ракетка краіны аказалася ў асноўнай сетцы спаборніцтваў пасля зняцця іспанкі Карлы Суарэс Навара. Турнір пройдзе з 22 па 29 верасня. Прызавы фонд - 2,5 мільёна долараў.