"Месца для жыцця" - Рэчыцкі раён

2 мая 2021

Рэчыцкі раён асацыіруецца ў першую чаргу з няфцянкай - менавіта тут здабылі першы беларускі вуглевадарод. Акрамя гэтага, на годным узроўні сельская і лясная гаспадарка.

Сёння гэтыя землі актыўна развіваюцца. Вялікая частка жыхароў ужо і забыла, што ён належыць да пацярпелых пасля чарнобыльскай аварыі. У тым ліку і Рэчыца.

Да гэтага года тут дзейнічала дзяржпраграма па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. Яе абнавілі 6-ты раз. Так на рашэнне чарнобыльскіх пытанняў у краіне на новую пяцігодку выдзелена каля 1 млрд долараў.

Але Рэчыца ў гэту праграму не ўвойдзе - пасля замеру радыяцыйнага фону яе статус змяніўся, як і статус іншых 64 населеных пунктаў Гомельскай вобласці - іх выкраслілі са спісу забруджаных. А гэта значыць, што такія гарады, мястэчкі і прылеглыя да іх землі пераходзяць да новага этапа - ад рэабілітацыі да развіцця. Сёння ў традыцыйнай рубрыцы "Галоўнага эфіру" "Месца для жыцця" - Рэчыцкі раён.  Расказвае Ксенія Лебедзева (відэа).