Рабочы тыдзень Прэзідэнта стартаваў з абмеркавання транспартнага комплексу краіны ва ўмовах санкцый

12 сентября 2022

Палітыка абмежаванняў у дачыненні да Беларусі, за якую так выступаюць збеглыя, працаваць, вядома, не дапамагае. Абсурдныя і несправядлівыя санкцыі, на жаль, сёння наша рэальнасць. 

У гэтых няпростых умовах Прэзідэнт заўсёды скіроўвае ўрад на адэкватнае рэагаванне, гэта па-першае. І па-другое, прыкладваць максімум намаганняў, каб нівеляваць негатыўны эфект для людзей і эканомікі. 

Аляксандр Лукашэнка акрэсліў шэраг задач для транспартнай галіны. Калі проста, гэта аператыўны пошук неабходных рашэнняў, гібкасць і бесперабойная праца на вынік. Падрабязна Наталля Брэвус (відэа).