Месцы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі будуць абазначаны яркім колерам

20 сентября 2016

Каляровыя новаўвядзенні. Месцы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў гарадскім транспарце будуць абазначаны яркім колерам. Сядзенні, прызначаныя для інвалідаў, пажылых і маламабільных пасажыраў, набудуць яркі жоўта-аранжавы колер і адпаведныя эмблемы. Такая мера звязана з тым, што месцы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі выкарыстоўваюцца не па прызначэнні.

Візуальнае абазначэнне месцаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі заклікае астатніх пасажыраў быць талерантнымі. Хутка ўвесь парк грамадскага транспарту Мінска абсталююць каляровымі сядзеннямі.