15 студзеня на пытанні мінчан будзе адказваць мэр Мінска Уладзімір Кухараў

11 января 2022

Вырашаць жыллёва-камунальныя, юрыдычныя, бытавыя і іншыя праблемы дазваляюць суботнія прамыя тэлефонныя лініі. 

У сталіцы 15 студзеня з 9:00 да 12:00 на пытанні мінчан будзе адказваць мэр Мінска Уладзімір Кухараў. 

На пытанні жыхароў цэнтральнага рэгіёна - старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці арганізуецца кожную суботу.