Менш чым месяц у сталіцы працуе кантакт-цэнтр ЖКГ

19 ноября 2015

Выклік аварыйнай службы, хаус-майстроў, прыём прапаноў і заўваг. Менш чым месяц у сталіцы працуе кантакт-цэнтр жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На кароткі нумар 115 паступіла ўжо больш за 18 тысяч заявак. Гэта трэць ад агульнай колькасці зваротаў па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пакуль заўвагі прымаюць і ў ЖЭСах. А літаральна праз два месяцы сувязь з камунальнымі службамі будзе наладжана выключна праз адзіны нумар 115. Наталля Кузьміцкая падрабязна.

Ад уважлівасці і адказнасці Інесы Шамелавай залежыць, наколькі хутка ў доме, у якім прарвала трубу, з’явіцца вада, або святло ў выпадку перабояў з электрычнасцю. Спецыяліст адзінай дыспетчарскай службы каардынуе работу аварыйных службаў горада, аператыўна высылае заяўкі, каб тэрмінова ліквідаваць наступствы здарэнняў.

Каб выклікаць, напрыклад, сантэхніка, ужо не трэба шукаць нумар свайго ЖЭСа. Па кароткім нумары 115 кантакт-цэнтра жыллёва-камунальнай гаспадаркі можна бясплатна атрымаць даведачную інфармацыю ці заказаць неабходныя бытавыя паслугі.

Адначасова са своеасаблівай гарачай лініяй гарадскія службы запусцілі сайт 115.бел. На партале “Мой горад” можна пакінуць заяўку аб неабходнасці, напрыклад, адрамантаваць участак дарогі ці вывезці смецце. Пісьмовую заўвагу можна падмацаваць фотаздымкам. Каб сайтам было прасцей карыстацца, у інтэрнет-старонкі з’явіўся мабільны дадатак.

Актыўнымі інтэрнэт-карыстальнікамі сталі і спецыялісты жыллёва-эксплуатацыйных участкаў. Першыя звароты на сайт у адрас 53-га ЖЭСа ўжо задаволены.

Пакуль у сталіцы заяўкі прымаюць і амаль 130 нумароў ЖЭСаў. Плануецца, што ўжо ў студзені кароткі 115 стане адзіным для ўсіх.