Мемарыяльны знак, прысвечаны 70-годдзю аперацыі Баграціён, адкрылі ў Светлагорскім раёне

21 июня 2014

Менавіта тут, каля вёскі Ракавічы Гомельскай вобласці, 23 чэрвеня 1944 года пачалася ваенная аперацыя Баграціён, якая завяршылася поўным вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Вышыня памятнага знака - 7 метраў. У цэнтры барэльефа фігуры чатырох палкаводцаў: Канстанціна Ракасоўскага, Георгія Жукава, Паўла Батава і Міхаіла Панова. Справа і злева - савецкія воіны падчас наступлення. Фонам сталі стрэлы, якія паказваюць два галоўныя удары войскаў.


На тэрыторыі мемарыяла пасля плануецца адкрыць музей, прысвечаны пачатковаму этапу аперацыі Баграціён, а таксама ўзнавіць бліндажы і фрагменты ваенна-інжынерных перапраў, размясціць узоры баявой тэхнікі і ўзбраенняў.