Відэаразмова Анатоля Ісачанкі з карыстальнікамі ў рэжыме рэальнага часу

18 июня 2020
Зараз і ў інтэрнэце. Сенатары асвойваюць новую форму зносін з беларусамі. Ад выязных прыёмаў і тэлефонных ліній яны пераходзяць да стрымаў. Учора відэаразмову з карыстальнікамі ў рэжыме рэальнага часу выпрабаваў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка. Анлайн-трансляцыя пачалася ў 18:15. Пакінуць пытанне сенатару можна было на яго асабістай старонцы ў "Фэйсбуку". Першая гутарка Анатоля Ісачанкі з карыстальнікамі была агульнаазнаямленчай. Наступныя стрымы, абяцае сенатар, будуць тэматычнымі.