Мемарыяльная дошка, устаноўленая ў гонар Трыфана Лук'яновіча, вернецца на сваё месца

25 сентября 2013
Але пасля правядзенне рамонтных работ, як паведамілі ў камітэце культуры Мінгарвыканкама. Памятную дошку дэмантавалі напярэдадні на праспекце Незалежнасці. Трыфан Лук'яновіч - савецкі салдат, які цаной уласнага жыцця ў красавіку 45-га выратаваў у Берліне нямецкую дзяўчынку ад куль фашыстаў. Дарэчы, адна са сталічных вуліц таксама названа у гонар героя. Усяго ў Мінску налічваецца каля паўтысячы мемарыяльных дошак.