Беларусь упершыню адзначыла Дзень народнага адзінства

18 сентября 2021

Падзея гістарычная і святая дата для ўсіх беларусаў. Краіна напярэдадні ўпершыню адзначыла Дзень народнага адзінства. Больш за 80 гадоў таму 17 верасня мы атрымалі шанц пабудаваць уласную дзяржаву на сваёй зямлі.  

Свята згуртаванасці беларускага народа. Форум патрыятычных сіл  стаў самым сапраўдным  "Сімвалам адзінства". Разам з тысячамі беларусаў удзел у форуме прыняў і Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што дата 17 верасня,  калі ў 1939 годзе ўз'ядналіся ўсходняя і заходняя часткі Беларусі, жыла і будзе жыць у сэрцы і памяці нашага народа. У нацыю мы фарміраваліся ў неймаверных выпрабаваннях. Аснову нашага адзінства продкі закладвалі не адно дзесяцігоддзе.  Зараз у нашых сілах зберагчы тое, што маем.  Пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць - гэта той курс, які выбірае наша краіна.

Нашы сэрцы б'юцца ў адзіным рытме

Арганізатары падрыхтавалі для беларусаў маляўнічае шоу. Са сцэны "Мінск-Арэны"  прагучалі вечныя і любімыя хіты, выступілі вядомыя артысты. Кожнаму беларусу ў гэты дзень  было што сказаць  і пра патрыятызм, і пра сваё успрыманне  паняцця "адзінства".

Новае дзяржаўнае свята зойме годнае месца ў нашай сучаснай гісторыі. У нас адна дзяржава, адзін закон, агульная гістарычная памяць на ўсіх. Гэта непарушна, запэўніў беларускі лідар.