А.Дзяконскі: Важным ускладненнем пры каранавіруснай інфекцыі з'яўляецца павышанае тромбаўтварэнне

14 ноября 2020

Медыкі заклікаюць у перыяд распаўсюджвання COVID-19 і віруса грыпу ўважліва ставіцца да свайго здароўя і здароўя навакольных. У асаблівую зону рызыкі трапляюць цяжарныя жанчыны, пажылыя, людзі пасля аперацый, а таксама з парушэннем сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Аляксей Дзяконскі, загадчык Мінскага абласнога кардыялагічнага цэнтра: "Важным ускладненнем пры каранавіруснай інфекцыі з'яўляецца павышанае тромбаўтварэнне. Утварэнне згусткаў крыві ў артэрыях і венах галоўнае не зацягваць, самастойным лячэннем не займацца дома і своечасова звяртацца па медыцынскую дапамогу. Самым галоўным фактарам у хатніх умовах, чым могуць дапамагчы сабе нашы пацыенты, маючы спадарожную каранавірусную інфекцыю, - гэта многа піць і кантраляваць дыюрэз".

Самыя простыя метады прадухілення распаўсюджвання віруса - прытрымліванне дыстанцыі, частае мыццё рук, праветрыванне памяшканняў і масачны рэжым у грамадскіх месцах.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя