Медыяэксперты аб гібрыднай вайне супраць Беларусі

28 мая 2021

Сітуацыя з самалётам - трыгер для таго, каб узмацніць эмацыйнае нагнятанне ў нібы незалежных СМІ. І гэта яшчэ адно пацверджанне, што ў дачыненні Беларусі вядзецца гібрыдная вайна. Такім меркаваннем дзеляцца ўдзельнікі форуму медыйнай супольнасці Беларусі. Удзел у ім прымаюць таксама журналісты і медыяменеджары з Расіі. Гэта асабліва актуальна ў цяперашні час, калі тэхналогіі, адпрацаваныя ў нашай краіне, могуць далей выкарыстоўвацца і ў дачыненні нашага асноўнага партнёра.

Адна з лакацый медыяфоруму сёння - студыя "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі. Тут гавораць аб новых медыя ў глабальным свеце, іх ролі і адказнасці.