Беларусь развіталася з народным артыстам Савецкага Саюза Ігарам Лучанком

14 Лістапада 2018

Чалавек, чыя музыка дзесяцігоддзямі гучала з радыёпрыёмнікаў ад Калінінграда да Уладзівастока. Мінчанін, які павышаў сваё кампазітарскае майстэрства ў кансерваторыях Ленінграда і Масквы, вярнуўся ў Беларусь, каб праславіць "свой родны кут" за тысячы кіламетраў. Яго песні ведае, мабыць, кожны на постсавецкай прасторы. Грамадзянская паніхіда прайшла ў Доме афіцэраў. За тры гадзіны развітацца з маэстра прыйшлі сотні людзей. Адным з першых ускладзены вянок ад Прэзідэнта Беларусі. Мноства кветак - як знак павагі любімаму кампазітару. Развітваліся з маэстра блізкія, сябры і калегі, а таксама тыя, хто ведаў Ігара Лучанка толькі па тэлеэкране. Аб чалавеку, з якім асацыююць нацыянальнае песеннае мастацтва, - Алена Борматава.

Дом афіцэраў у жалобных атрыбутах. Ужо ля ўваходу чорныя стужкі на белых калонах, журботная музыка і раяль, які маўчыць. Развітанне з народным артыстам Савецкага Саюза Ігарам Лучанком праходзіць у будынку, які для кампазітара значыў вельмі шмат. Нават інтэрв'ю журналістам ён, як правіла, прызначаў тут.

І гэтая сцэна не раз станавілася бенефіснай для кампазітара. Сёння яна ў чорным аксаміце з прыглушаным святлом. Партрэт Ігара Лучанка працы яго сябра - фатографа Юрыя Іванова. Знакамітае прыжмурванне вачэй, такое знаёмае ўсім яго блізкім. Якім так складана паверыць у сыход.

Юрый Іваноў, сябар Ігара Лучанка, фатограф: "Ён быў аптымістам і камсамольцам. Ён заўсёды гаварыў, мне 27 гадоў. У 28 гадоў выходзяць з камсамола. Нават калі ён атрымаў І прэмію Ленінскага камсамола, ён яе нават не атрымаўшы, ён усю суму аддаў у Фонд міру".

Лученок - гэта імя сінонім і імя брэнд беларускай песні. Скончыўшы Мінскую кансерваторыю, ён працягваў вучобу ў Ленінградзе і Маскве, вучань Ціхана Хрэннікава, творы якога гучалі з усіх радыёпрыёмнікаў краіны. Іх выконвалі Кабзон, Лешчанка, "Песняры", "Сябры". Сотні песень і мноства сімфанічных твораў. Ігар Лучанок стаў першым беларусам, каму заклалі зорку на Алеі зорак у Маскве.

Ігар Марзалюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Вялікія творцы, якія ствараюць вялікую музыку і кладуюць на гэтую музыку тэксты, яны жывуць да таго часу, пакуль жывая іх творчасць. У гэтым сэнсе я глыбока перакананы, што яго вялікая спадчына будзе з намі стагоддзі".

У жніўні Ігар Лучанок адзначыў 80-годдзе. Юбілейныя мерапрыемствы праходзілі яшчэ і ў мінулым месяцы. Ён прымаў віншаванні ад калегаў, сяброў, вучняў, бо Лучанок некалькі гадоў быў рэктарам кансерваторыі. А сёння гэтыя людзі прыносілі кветкі ўжо ў памяць аб ім.

Іван Міско, сябар Ігара Лучанка, скульптар: "Летась угаварыў Ігара, кажу, давай зробім адбітак тваёй рукі. Ён, праўда, не адразу даў згоду. А потым гаворыць, ды трэба. Але трэба правую руку. Правая рука ў мяне больш магутная, моцная, таму што я ёй больш працую. Трэба яе пакінуць на памяць".

Першы вянок - ад Кіраўніка дзяржавы. Гэта не толькі даніна памяці кампазітару, які праславіў Беларусь ва ўсім свеце. Бо песні Лучанка гучалі з усіх радыёпрыёмнікаў Савецкага Саюза. Гэта асабістая падзяка Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнкі не раз сустракаўся з народным артыстам. Абодва адданыя Беларусі, абодва памятаюць і паважаюць гісторыю. А яго "Мой родны кут", які з дзяцінства ведае кожны беларус, шматлікія лічаць народнай песняй. "Праз мастацтва - да міру і паразумення" ўзнагарода ад Прэзідэнта Ігару Лучанку на "Славянскім базары ў Віцебску". Ён праз музыку змог выбудаваць моцныя сувязі з дзясяткамі краін.

Валянцін Елізар’еў, народны артыст СССР: "Выдатны вальс - "Памятае Вена". Мы нейкае інтэрв'ю глядзелі разам, і нейкі чалавек гаварыў, што ён у 45 годзе спяваў гэтую песню. Але Ігар Міхайлавіч напісаў яе значна пазней. Бачыце, як успрымае чалавек, які прайшоў вайну, што гэта песня тых гадоў. Значыць, нешта ёсць у гэтым асаблівае".

Апошнія авацыі народнаму артысту. Развіталіся з Ігарам Лучанком па даўняй артыстычнай традыцыі - пад апладысменты. Пахаваны кампазітар на Усходніх могілках Мінска.