МНС праводзіць акцыю "Не пакідайце дзяцей адных"

4 мая 2021

Бяспека дзяцей - пад увагай ратавальнікаў Мінскай вобласці. Перад пачаткам працяглых летніх канікулаў стартавала акцыя "Не пакідайце дзяцей адных". Супрацоўнікі МНС найперш папярэджваюць бацькоў, нагадваюць пра адказнасць за малодшых школьнікаў. Часам наяўнасць простых бытавых прыбораў ў руках непаўналетняга можа абярнуцца бядой. Ратавальнікі на працягу месяца будуць праводзiць урокі для малых і дарослых на базе ўстаноў адукацыі, арганізуюць віктарыны ў буйных гандлёвых цэнтрах. Працуюць зараз ва ўзмоцненым рэжыме і раённыя цэнтры бяспекі. Там для наведвальнікаў праводзяць адукацыйныя экскурсіі.

Фінальныя этапы акцыі пройдуць 31 мая і 1 чэрвеня у раённых цэнтрах і ў сталіцы. У праграме дэманстрацыя спецтэхнікі, займальныя гульні і майстар-класы ад аварыйных службаў розных профіляў.