МНС можа закрыць адкрытыя гандлёвыя рады ў выставачным цэнтры "Экспабел"

1 апреля 2015

Паводле слоў спецыялістаў, мера вымушаная. Толькі ў сакавіку ў гандлёвых пунктах адбыліся два пажары. Прычына ўзгаранняў у грубых парушэннях правілаў супрацьпажарнай бяспекі. І хаця выратавальнікі не раз звярталі ўвагу на ліквідацыю заўваг, аднак іх так ніхто і не выправіў.

Аляксандр Харавец азнаёміўся з парушэннямі.

На пытанне супрацоўнікаў МНС - дзе і якія сродкі супрацьпажарнай бяспекі павінны знаходзіцца ў гандлёвым павільёне, прадавец даць адказ не можа. Тут яны проста адсутнічаюць. Пакуль інспектар выносіць вуснае папярэджанне і прапаноўвае ў найбліжэйшы час парушэнні ліквідаваць.

А вось гэты павільён уласнік абяцаў прывесці у парадак яшчэ тыдзень таму. Аднак і сёння інспектары заўважаюць аголеныя правады на столі і не знаходзяць абяцанага вогнетушыцеля. Такія парушэнні літаральна ў кожным другім павільёне. Загрушчванне праходаў паміж гандлёвымі пунктамі - адно з самых частых парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі. Так шырыня паміж прылаўкамі павінна быць не меньш за чатыры метры. Аднак у гэтым выпадку тут з цяжкасцю могуць размінуцца хіба што два чалавекі.

Кіраўнік выставачнага цэнтра з заўвагамі інспектараў МНС згодны. Аднак вялікай праблемы ў гэтым не бачыць.

На ліквідацыю парушэнняў у гандляроў ёсць месяц. У іншым выпадку працу большасці гандлёвых павільёнаў на адкрытай пляцоўцы выставачнага цэнтра інспектары МНС вымушаны будуць прыпыніць.

Такія праверкі пройдуць да 20 красавіка. Супрацоўнікі МНС правераць кожны гандлёвы аб’ект Мінскага раёна.