МНС Беларусі дапаможа Турцыі змагацца з пажарамі ў гэтым сезоне

15 января 2020
Пра гэта сёння заявіў  кіраўнік ведамства Уладзімір Вашчанка, падводзячы вынікі працы ратавальнікаў у  2019 годзе.

Адпаведнае пагадненне падпішуць ужо ў хуткім часе. На загранічнае дзяжурства заступіць адзін экіпаж Мі-8. Дапамогу акажуць на камерцыйнай аснове. Міністр адзначыў, што ў мінулым годзе нашы ратавальнікі працавалі ў месцах стыхіі ў Турцыі, а таксама фарміравалі і дастаўлялі гуманітарныя грузы ў Сірыю, Мазамбік, Зімбабвэ.

Аператыўна справіліся і з пажарамі на поўдні краіны мінулым летам. Адзначаецца, што летась падчас надзвычайных сітуацый загінула найменшая колькасць людзей за ўсю гісторыю МНС. А добрых вынікаў удалося дабіцца дзякуючы прафілактыцы на ўсіх узроўнях і тэхнічнага абсталявання. 

Уладзімір Вашчанка, Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі: "Мы пастаянна працуем па распрацоўцы і ўдасканаленні нашай тэхнікі. На базе нашага айчыннага МАЗа мы ўжо распрацавалі  цыстэрны цяжкага тыпу і сярэдняга класа. І яны сёння пацвярджаюць сваю высокую гатоўнасць. Я не пабаюся сказаць, што, можа, па нейкіх параметрах і саступаюць, але ў цэлым па тых характарыстыках, якія яны маюць, і па выкарыстаннях - высокага класа. І практычна мы пераходзім цалкам на ўзбраенне айчыннай вытворчасці".

Чалавечы фактар - асноўная прычына НЗ 

Чалавечы фактар застаецца асноўнай прычынай узнікнення надзвычайных сітуацый. Сёння на асаблівым кантролі прыватны сектар - стан пячнога абсталявання і электраправодкі. А таксама такія катэгорыі грамадзян, як пажылыя, беспрацоўныя і людзі з праблемамі з алкаголем.