Маштабная нарада па прафілактыцы гібелі людзей ад знешніх прычын прайшла ў Гомелі

14 марта 2019

З дапамогай авіятэхнікі адбываецца і маніторынг пажараў у лясах. Іх усплёск адзначаны ў Беларусі. Рост за мінулы год - 15 %. У сумным плюсе і статыстыка загінуўшых і пацярпелых у агні. Трывожныя лічбы сталі падставай для маштабнай нарады дзясяткаў службаў. Сустрэча прайшла сёння ў Гомелі. Галоўная мэта - выявіць хібы ў працы прафілактычных структур, перагледзець састарэлыя формы працы і знайсці новыя. На парадку дня таксама вынікі адзінага дня бяспекі Беларусі: як зрабіць яго больш эфектыўным і ў будучыні прыцягваць да прафілактычнага марафону літаральна кожную ўстанову краіны? 

Выбар месца сустрэчы апраўданы: Гомельская вобласць летась дамаглася паніжэння колькасці пажараў. Таму яшчэ адна мэта нарады - распаўсюджванне вопыту паўднёвага рэгіёна і на іншыя вобласці краіны.