Рука звар’яцелых важакоў Захаду дацягнулася да тэніса - як Беларуская тэнісная федэрацыя адстойвае свае правы

10 марта 2024

Гэта сапраўдная трагедыя, што рука звар’яцелых важакоў Захаду сёння дацягваецца нават туды, дзе палітыкі ў прынцыпе не павінна быць. Чарговы раз не толькі растаптаныя галоўныя прынцыпы спорту, але і дэвальвіраваны стандартныя юрыдычныя нормы. Беззаконнасць у сусветным спорце выйшла на новы ўзровень пасля таго, як Спартыўны арбітражны суд падтрымаў рашэнне Міжнароднай тэніснай федэрацыі аб адхіленні зборных Беларусі. Абсурднасць сітуацыі ў тым, што абедзве гэтыя структуры не знайшлі ні аднаго аргументу свайго палітычна прадузятага рашэння. А тыя, якія былі прапанаваныя, аказаліся звычайнай хлуснёй.

5 сакавіка кіраўнік Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка сабраў прэс-канферэнцыю, на якой юрыдычна вывеў на чыстую ваду чыноўнікаў ITF і расказаў, што Спартыўны арбітражны суд у Лазане па сутнасці самаўхіліўся ад сітуацыі, якая з'яўляецца яркім прыкладам падвойных стандартаў. Спартыўны аглядальнік Агенцтва тэленавін Андрэй Казлоў паглядзеў на праблему і крызіс у сусветным тэнісе аўтарскім поглядам. Падрабязнасці ў відэа.