У Беларусі адзначаюць Масленіцу. Гулянні разгарнуліся па ўсёй краіне

9 марта 2019

Беларусы адзначаюць Масленіцу. У гэтыя дні зусім не абавязкова лічыць калорыі, бо якая Масленіца без бліноў! Плюс да гэтага - выдатнае сонечнае надвор'е. У сталіцы працуюць адразу некалькі кірмашоў. Самы маштабны - ля Палаца спорту. Тут  больш за 30 арганізацый гандлю. Апетытныя пункты  раскіданыя па ўсім горадзе. На адным з такіх зараз працуе наш карэспандэнт Андрэй Казлоў (прамое ўключэнне).

Вітаю з самай гушчы народных гулянняў! Тыдзень Масленіцы ў нашай краіне сёлета сапраўды супаў з надыходам вясны, што стала добрай нагодай правесці выхадныя па-святочнаму,  шырока. Дарэчы, мы знаходзімся зараз у адным з цэнтраў народных гулянняў - ля Палаца дзяцей і моладзі, на Старавіленскім тракце. Літаральна толькі што тут спалілі пудзіла - гэта таксама адна з традыцый Масленіцы, прычым нароўні з блінамі, напэўна, самая папулярная.

Ну а ў гарналыжным цэнтры "Сілічы" асноўныя гулянні пройдуць заўтра, і праграма там будзе шырокая. Сёння ж у Мінскім раёне праходзіў чэмпіянат Беларусі па сноўбордзе - цёплае надвор'е на якасць схілу не паўплывала. Пакуль у Сілічах усімі сіламі рыхтуюцца да завяршэння Масленіцы - да прыкладу, за дзень гатуецца  як мінімум тысяча бліноў.

Сёння мы паспелі заехаць і ў парк імя 900-годдзя Мінска.

Гэта не апошні пункт  масленічных гулянняў, які мы сёння ўбачым. Таму абавязкова ўключайце "Панараму" ў 21 гадзіну на "Беларусь 1". Будзе шмат цікавага.