Маршруткі - на асаблівым кантролі

26 октября 2016

Маршруткі - на асаблівым кантролі тэхнічны стан мікрааўтобусаў, перавозка пасажыраў стоячы і праезд без білета.

Рэгулярныя парушэнні пагражаюць перавозчыкам штрафамі і нават пазбаўленнем ліцэнзіі. Што часцей за ўсё не выконваюць вадзіцелі маршрутных таксі - у рэйд выехала Юлія Токар.

Са страхам узгадвае тую раніцу, калі паездка на працу скончылася бальніцай. 28-гадовая Людміла Балуш ехала ў маршрутным таксі, у якое на светлафоры ўрэзаўся другі мікрааўтобус. У момант сутыкнення жанчына моцна ўдарылася галавой.

У той дзень ў выніку ДТЗ дзвюх маршрутак на праспекце Незалежнасці пацярпелі 11 пасажыраў. Сярод якіх была 16-гадовая дзяўчына і 2-месячнае немаўля. 9 чалавек адразу былі дастаўлены ў бальніцы.

Зараз вядзецца судова-медыцынская экспертыза, таму працэс высвятлення прычын здарэння спынены. Тым часам вадзіцеляў маршрутных таксі інспектары дарожна-транспартнага кантролю ўзялі пад асаблівы нагляд.

Як паказвае статыстыка, часам экспрэс-перавозка ператвараецца ў сапраўдную гульню на жыццё, асабліва раніцай, калі пасажырам трэба хутчэй дабірацца на працу. Яны рызыкуюць сваёй бяспекай і едуць стоячы. Што катэгарычна забаронена. Для вадзіцеляў жа гэта дадатковы незаконны заробак. Зараз мы ў гэтым і пераканаемся.

Вынік такой перавозкі – штраф. Як правіла, ён складае ад 80 да 120 рублёў. А ў выпадках рэгулярных парушэнняў безадказным перавозчыкам пагражае пазбаўленне ліцэнзіі.

Такіх пратаколаў штодзень інспектар Яўген Булойчык складае каля пяці. У асноўным нядобрасумленныя вадзіцелі не грэбуюць безбілетным праездам і перавозкай звыш нормы.

Статыстыка пацвярджае: з пачатку года ў Мінску ДТЗ з удзелам грамадскага транспарту здарылася 394. Што на 23 працэнты ніжэй за мінулы год. Аварый па віне вадзіцеляў маршрутак пакуль зафіксавана 6, што таксама менш, чым у 2015-ым. Паказчыкі ўсяляюць надзею на бяспеку экспрэс-перавозак. Але ж хочацца нагадаць, у штодзёнай гонцы на дарозе пераможцаў не існуе.