Як будуць набіраць добраахвотнікаў у Беларусі і ў чые рукі зброя не павінна трапіць?

15 июня 2023

Злачынствы супраць міру, бяспекі чалавецтва і ваенныя злачынствы не маюць тэрмінаў даўнасці. Гэта падкрэсліў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед падчас выступлення ў Авальнай зале. Беларускія парламентарыі ў двух чытаннях прынялі законапраект аб карэкціроўцы Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, а менавіта: давесці крымінальную справу да канца нават у выпадку смерці падазронага або абвінавачванага. Яшчэ адзін важны прыняты законапраект датычыцца стварэння ў краіне народнага апалчэння. Пра гэтыя і іншыя навэлы законапраектаў у рэпартажы Вікторыі Радзевіч. Падрабязнасці ў відэа.