Лукашэнка наведаў холдынг "Планар"

17 марта 2023

Беларусь захавала не толькі прамысловыя пляцоўкі, але і навуковую інфраструктуру ў мікраэлектроніцы. Прэзідэнт сёння, калі заслухваў даклад на адным з прадпрыемстваў холдынга "Планар", расказаў пра тое, як у 90-я яго ўгаворвалі прадаць і "Планар", і "Інтэграл", і "БелОМА", і "Гарызонт" і закупліваць прадукцыю гэтых прадпрыемстваў на Захадзе. Што было б зараз, калі барацьба за гэтыя вытворчасці і рынкі становіцца нават прычынай ваенных сутыкненняў?

Прэзідэнту сёння далажылі, як ідуць справы на "Планары". Што разглядаюць, якія самыя перспектыўныя напрамкі працы?

Летась у чэрвені гэтую тэму ўжо ўзнімалі на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Тады Аляксандр Лукашэнка арыентаваў спецыялістаў на знешнія рынкі. Размова ішла не толькі пра Расію як пра пастаяннага партнёра, гатовага ўдзельнічаць і ў фінансаванні сферы, але і пра амерыканскую і японскую пляцоўкі, дзе высокі ўзровень канкурэнцыі, не заўсёды сумленнай. Прэзідэнт правёў нараду аб перспектывах развіцця беларускай мікраэлектронікі тут жа, не выязджаючы з прадпрыемства.

Беларускі "Планар" сёння аб'ядноўвае заводы "Электронмаш" і "Оптаэлектронныя сістэмы", якія выпускаюць розныя вырабы мікраэлектронікі. За апошні год справы холдынга пайшлі ўгару: экспарт павялічыўся на 70 %, зарплата людзей вырасла амаль на чвэрць, аб'ём выручкі склаў больш чым 57 мільёнаў рублёў. Пры гэтым у лінейцы прадуктаў "Планара" ёсць распрацоўкі нават для медыцыны. Напрыклад, вытворчасць біясумяшчальнага матэрыялу для эндапратэзаў клапана сэрца. "Наданне новага імпульсу развіццю мікраэлектроннай прамысловасці актуальнае як ніколі", - прагучала сёння ад Прэзідэнта.