Беларускія сыры сталі прыбытковым і вядомым брэндам

29 февраля 2016

Мадэрнізацыя на заводзе ў Шчучыне, якая каштавала парадку 100 мільярдаў рублёў, не толькі пашырыла айчынны асартымент вытворчасці да гатункаў вядомых пармезана і рочастара, але і прынесла звышпрыбытак на замежных рынках. Як сыры змянілі бізнес-план кампаніі - даведваўся Дзмітрый Смірноў.

Традыцыйным гатункам расійскага і галандскага сыру прыйшлося пацясніцца. Пасля запушчанага працэсу мадэрнізацыі на Шчучынскім прадпрыемстве зараз спее і вядомы пармезан. Але змянілася тут не толькі хуткасць перапрацоўкі малака і смак прадукту. Новыя магчымасці, якія адкрыліся разам з пераабсталяваннем, паказалі і перавагі дыверсіфікавання вытворчасці.

Новы бізнес-план кампаніі - 650 тон сыроў за месяц на экспарт і 350 на ўнутраны рынак.

Першы этап гэтай маштабнай мадэрнізацыі склаў парадку 100 мільярдаў рублёў. Новы цэх, сучаснае абсталяванне - увесь праект, паводле прагнозаў экспертаў, павінен выйсці на нуль ужо праз пяць гадоў.

Мадэрнізацыя цэхаў на заводзе ідзе паралельна з тэмай імпартазамяшчэння і дыверсіфікавання ў малочнай галіне. Гэта прыярытэтныя кірункі, і менеджмент кампаніі ўпэўнены, што паглыбленне такой мадэлі развіцця прынясе прыбытак.

Спецыялісты пацвярджаюць: такая схема працы не толькі прыносіць прыбытак, але і дазваляе ўмацоўваць раней заваяваныя пазіцыі на рынках. Гэтую думку падкрэсліў і старшыня Белтэлерадыёкампаніі. Сёння Генадзь Давыдзька сустрэўся з працаўнікамі Шчучынскага завода і абмеркаваў шляхі далейшага развіцця завода.

Генадзь Давыдзька, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Калі ў кіраўніка прадпрыемства ёсць канкрэтнае жаданне развіваць прадпрыемства, шукаць новыя рынкі, прасоўваць сваю прадукцыю, паляпшаць якасць, мадэрнізавацца - нішто яму не перашкодзіць. Так, засталіся крэдытныя гісторыі. Але кіраўніцтва дадзенага прадпрыемства ведае, як гэта аплачваць. Яны ўвайшлі ў буйныя расійскія сеткі, якія з цікавасцю чакаюць гэтую прадукцыю. І ні ў каго не ўзнікае сумненняў, што крэдыты будуць пагашаныя".

Дыверсіфікаваны ўплыў у малочнай галіне, на думку экспертаў, зробіць пашырэнне асартыменту прадукцыі больш прыбытковым. А таксама знізіць прапанову на гатункі звычных ужо беларусам сыроў, тым самым падняўшы попыт у гандлёвым сегменце. Гэта як раз той самы прыклад, калі вытворчасць паказвае эфектыўнасць і гнутка рэагуе на рынкавыя змяненні.