Прэзідэнт Беларусі наведвае вучэнне "Саюзная рашучасць - 2022"

17 февраля 2022
Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае беларуска-расійскае вучэнне "Саюзная рашучасць - 2022" . Галоўнакамандуючы інспектуе Асіповіцкі палігон. 

У розыгрышы тактычнага эпізоду бяруць удзел ракетныя войскі і артылерыя, авіяцыя Саюзнай дзяржавы, а таксама падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў Расіі. 

Прэзідэнту далажылі наконт ходу вучэнняў, праведзеных манеўраў, наконт дзеянняў ракетных войскаў Беларусі і Расіі і стварэння сумеснай групоўкі ракетных войскаў. У яе склад увайшлі рэактыўныя сістэмы залпавага агню "Паланэз" і расійскія ракетныя комплексы "Іскандэр". На палігоне быў зроблены электронны пуск ракет. Па словах камандзіраў ракетных дывізіёнаў, сістэмы зарэкамендавалі сябе выдатна. 

У гэтыя хвіліны Прэзідэнт  размаўляе з журналістамі. Дарэчы, сёння на вучэннях прысутнічаюць прадстаўнікі не толькі беларускіх, але і замежных СМІ. Сярод асноўных тэм, што хвалююць прэсу, маючыя адбыцца перамовы з Пуціным, сітуацыя ва Украіне, амерыканская разведка. Акрамя Асіповіцкага, практычныя дзеянні войскаў праходзяць на палігонах Гожскі, Абуз-Лясноўскі і Брэсцкі, а таксама на асобных участках мясцовасці. Сумесныя вучэнні - гэта другі этап праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Раней былі выкананы перадыслакацыя і стварэнне груповак войскаў на тэрыторыі нашай краіны, арганізацыя аховы і абароны важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў, ахова дзяржмяжы ў паветранай прасторы. Падчас вучэнняў адпрацоўваюцца пытанні адбіцця знешняй агрэсіі, а таксама процідзеяння тэрарызму і абароны інтарэсаў Саюзнай дзяржавы.