Прэзідэнт: Любы напад на тэрыторыю Беларусі будзе расцэньвацца як атака на Расію

24 февраля 2022

Увага ўсяго свету сёння прыкавана да становішча ў Данбасе! Сітуацыя ў рэгіёне за ноч змянілася кардынальна, у тым ліку ля нашых заходніх і паўднёвых меж. 

Сёння раніцай Аляксандр Лукашэнка экстранна сабраў нараду з ваенным блокам, каб расставіць усе кропкі над "i" па многіх актуальных пытаннях, якія датычацца Беларусі, і аспрэчыў адкрытыя фейкі, што апанавалі інтэрнэт, а пасля  адказаў на пытанні журналістаў.     

Прэзідэнт Беларусі правёў нараду з вайскоўцамі

Прэзідэнт чарговы раз заклікаў усе бакі да дыялогу! Шлях да недапушчэння кровапраліцця ляжыць праз перамовы. І пакуль яшчэ не пройдзены пункт невяртання, трэба выкарыстаць усе магчымасці, каб выключыць далейшую эскалацыю. У той жа час Аляксандр Лукашэнка запэўніў - беларуская армія не ўдзельнічае ў ваеннай аперацыі, а для краіны няма ніякіх пагроз ні на адным з кірункаў. Нашым вайскоўцам пастаўлена дакладная задача  - кожны беларус павінен адчуваць сябе пад абаронай! А ўладзе на месцах, як і раней, неабходна забяспечыць нармальную працу эканомікі і рашэнне надзённых пытанняў людзей. Словам, жыццё працягваецца! Сённяшняя размова Галоўнакамандуючага з вайскоўцамі ў нашым эфіры - фактычна без купюр!  

Прэзідэнт: Беларускія войскі не прымаюць ніякага ўдзелу ў расійскай спецаперацыі ў Данбасе

Ці варта гаварыць, што Беларусь заўсёды прытрымлівалася палітыкі добрасуседства, выступала донарам рэгіянальнай бяспекі, падавала перагаворную пляцоўку для кантактнай групы па Украіне, пры гэтым не прэтэндуючы на міратворчую місію. Афіцыйны Мінск заўсёды гаворыць пра мір! Вось і сёння гатовы садзейнічаць  рашэнню канфлікту дыпламатычным шляхам. І пакуль яшчэ ёсць такая магчымасць! У гэтым Прэзідэнт перакананы. У той жа час Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў асцярогі нашых грамадзян аб магчымых пагрозах для Беларусі. Няма падстаў для панікі - гэта галоўны меседж! 

Прэзідэнт: Мы не збіраемся ўцягвацца ў вайну, аб гэтым нас ніхто не просіць

Што зараз адбываецца ля нашых меж на заходнім  і паўднёвым кірунках? Актуальную сітуацыю далажыла Мінабароны. Наша армія напагатове па ўсіх франтах. Узмоцнена абарона паўднёвай мяжы. Але не ў шкоду кантролю іншых меж. Нашы вайскоўцы ўсё бачаць і аналізуюць, запэўніў міністр, і будуць рэагаваць у адпаведнасці са становішчам.